Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/04/959204_959205/
Дата раздрукоўкі: 26.05.2019 06:08
04.06.2018 17:00 Спорт

Аляксей Бага прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера БАТЭ

Мінск, 4 чэрвеня. Выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ 4 чэрвеня прызначаны Аляксей Бага. У трэнерскі штаб таксама ўвойдзе Дзмітрый Молаш, паведамляе прэс-служба каманды.

Адзначаецца, што клуб разглядае розныя кандыдатуры на астатнія трэнерскія пазіцыі. Бага і Молаш у мінулым былі гульцамі БАТЭ і выступалі за клуб многія гады.

3 чэрвеня БАТЭ звольніў 52-гадовага галоўнага трэнера Алега Дулуба. Гэта рашэнне было прынята ў сувязі "з адмоўнымі вынікамі БАТЭ ў апошніх матчах, а менавіта паражэннем у фінале Кубка Беларусі, стратай ачкоў у гульнях з "Іслаччу" і "Гарадзеяй", а таксама з-за занепакоенасці за стан каманды напярэдадні еўракубкаў". Сам Дулуб заявіў, што "з разуменнем" паставіўся да рашэння кіраўніцтва. Ён узначаліў барысаўскую каманду 5 студзеня 2018 года і стаў першым галоўным трэнерам не са структуры клуба ў яго найноўшай гісторыі.

Пад кіраўніцтвам Дулуба БАТЭ прайграў матчы за Суперкубак і Кубак Беларусі (у абодвух сапернікам было брэсцкае "Дынама"), затым выйграў восем з васьмі сустрэч чэмпіянату, але потым згуляў унічыю з "Іслаччу" і прайграў "Гарадзеі", якая на апошнім месцы ў турнірнай табліцы. Барысаўчане пасля 10 тураў займаюць першае месца ў табліцы, апярэджваючы найбліжэйшага праследавацеля (мінскае "Дынама") на два ачкі.
Аляксандр Ванковіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН