Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/10/960117_9601118/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:14
10.06.2018 11:29 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка прапанаваў стварыць "IT-экасістэму ШАС" і экспазіцыю "АграШАС"

"Сумесна падумаць над стварэннем агульнай электроннай платформы, скажам, "IT-экасістэмы ШАС", якая аб'яднае ў сабе магчымасці электронных СМІ, сацыяльных сетак, электроннага гандлю і шмат чаго іншага", — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Гэта "дазволіць узмацніць кааперацыю, павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальных эканомік ва ўмовах глабальнага свету, а таксама дапаможа нам арганізаваць бяспеку нашых краін", заявіў ён, выступаючы 10 чэрвеня ў Цындаа (Кітай).

Беларусь як краіна-ініцыятар і прыхільнік ідэі "інтэграцыі інтэграцый" гатова садзейнічаць выяўленню новых агульных поглядаў і пашырэнню кірункаў супрацоўніцтва ў Вялікі Еўразіі, сказаў Лукашэнка.

"У нашай краіне гэтым мэтам у поўнай меры адпавядае рэалізацыя праекта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". За ім нездарма замацавалася назва "жамчужына Шаўковага шляху". Паспяховае развіццё парку прыцягвае да яго ўсё большую ўвагу замежных кампаній, і не толькі з Беларусі і Кітая, Расіі, але і ўсяго свету, асабліва Еўрапейскага саюза", — прыводзіць сцвярджэнне афіцыйнага лідара яго прэс-служба.

Вылучаючы прыярытэтнасць эканамічнага вымярэння ШАС, Беларусь, заявіў Лукашэнка, прапаноўвае сваім партнёрам па арганізацыі сумесна папрацаваць над рэалізацыяй "некаторых задач": умацаванне харчовай бяспекі; умацаванне інфармацыйнай і кібербяспекі, развіццё IT-тэхналогій; умацаванне ядзернай бяспекі і выкарыстанне мірнага атама.

"Беларусь — краіна з традыцыйна моцным і эфэктыўным аграрным сектарам, высокатэхналагічнымі вытворчасцю і сельскагаспадарчым машынабудаваннем. Прапаноўваем задзейнічаць магчымасці нашай дзяржавы па пастаўках прадукцыі ўсіх гэтых галін для ўмацавання харчовай бяспекі ШАС", — сказаў Лукашэнка.

Ён выступіў з ініцыятывай "у рамках буйнога міжнароднага форуму аграрыяў" "Белагра", які штогод у чэрвені праходзіць у Мінску, "стварыць спецыялізаваную экспазіцыю "АграШАС" з запрашэннем у наступным годзе паўдзельнічаць у ёй нашых сяброў і партнёраў па арганізацыі".

Паводле слоў Лукашэнкі, сучасныя тэмпы развіцця тэхналогій нясуць у сабе як новыя магчымасці, так і новыя сур'ёзныя пагрозы і выклікі. "Ні адна дзяржава не можа сабе дазволіць проста закрыцца ці нешта забараніць у гэтай сферы. Проста не зможа", — лічыць ён.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН