12.06.2018 17:09 Фота
У КДК, Генпракуратуру і Мінаблвыканкам перададзены зварот, які тычыцца рэстарана ў Курапатах
Абаронцы Курапатаў патрабуюць ад Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры і Мінскага аблвыканкама ануляваць усе рашэнні, звязаныя з дазволам на будаўніцтва ва ўрочышчы забаўляльнага комплексу з рэстаранам "Паедзем паядзім", і прызнаць іх незаконнымі.
Адпаведны зварот быў перададзены 12 чэрвеня ў гэтыя дзяржорганы сустаршынёй аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўлам Севярынцам і адказным сакратаром Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Алесем Чахольскім.