Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/13/960573_578001/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2018 13:42
13.06.2018 09:38 Грамадства

Следчы камітэт праводзіць расследаванне па факце аварыйнай пасадкі самалёта ў Гродзенскім раёне

Мінск, 13 чэрвеня. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, а таксама камісія дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый праводзяць расследаванне па факце аварыйнай пасадкі самалёта ў Гродзенскім раёне, паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне МНС раніцай 13 чэрвеня.

Напярэдадні ў 13.39 паступіла інфармацыя пра аварыйную пасадку аднаматорнага шматмэтавага лятальнага апарата Zlin 42M у полі каля вёскі Каробчыцы Гродзенскага раёна. У выніку здарэння пацярпелі пілот і пасажыр, якога дэблакавалі работнікі МНС пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады. Пілот выбраўся з самалёта самастойна. Пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжару шпіталізаваныя. Самалёт атрымаў значныя механічныя пашкоджанні.

Транспартны сродак дыслакаваўся на аэрадроме Караліна і належыць авіятару-аматару. Згодна з папярэднімі звесткамі, самалёт рабіў пробны палёт у раёне абласнога аэраклуба.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН