Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/13/960624_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2018 13:48
13.06.2018 13:43 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на таргах БВФБ

Мінск, 13 чэрвеня. 13 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0005 рубля (0,02%) і склаў 2,3617 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0074 рубля (0,37%) і склаў 2,0103 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0057 рубля (0,18%) і склаў 3,1882 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра - 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду ф'ючарсы на нафту маркі Brent зніжаюцца і знаходзяцца ў раёне 75,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 91,02 капейкі і склаў 63,1164 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН