Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/13/960696_960697/
Дата раздрукоўкі: 24.06.2018 18:01
13.06.2018 19:48 Палітыка, Эканоміка

Кабякоў: У Саюзнай дзяржаве павінен быць узгоднены лічбавы парадак дня

Мінск, 13 чэрвеня. Андрэй Кабякоў лічыць, што фарміраванне і рэалізацыя ў рамках Саюзнай дзяржавы лічбавага парадку дня павінны стаць прыярытэтным кірункам. Пра гэта беларускі прэм'ер-міністр заявіў 13 чэрвеня ў Маскве на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

Кабякоў адзначыў, што ўрады Беларусі і Расіі надаюць вялікую ўвагу развіццю лічбавай эканомікі як аднаму з ключавых фактараў глабальнай канкурэнтаздольнасці і нацыянальнай бяспекі дзвюх краін.

"Як вы ведаеце, лічбавы парадак дня разглядаецца і ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Уяўляецца важным правядзенне ўзгодненых дзеянняў Беларусі і Расіі па фарміраванні і рэалізацыі лічбавага парадку дня ў фармаце Саюзнай дзяржавы", — прыводзіць словы Кабякова прэс-служба беларускага ўрада. Пры гэтым ўзаемадзеянне бакоў на пляцоўцы СД будзе не дубляваць, а дапаўняць працу, якая праводзіцца ў ЕАЭС.

Дзяржорганы Беларусі ўжо працуюць над уключэннем гэтых пытанняў, а таксама развіцця супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій і інавацый у парадкі дня для разгляду вышэйшымі органамі Саюзнай дзяржавы.

Прэм'ер-міністр таксама прапанаваў актывізаваць фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы ў СД. "Варта забяспечыць максімальна высокую ступень інтэграцыі магчымасцяў навукова-тэхнічных і інавацыйных патэнцыялаў Беларусі і Расіі. Прычым рабіць гэта трэба як на міждзяржаўным, так і на міжгаліновым узроўнях", — лічыць Кабякоў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН