Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/13/eu_960656_960657/
Дата раздрукоўкі: 17.08.2018 17:47
13.06.2018 17:21 Палітыка, Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Беларусь і ЕС правялі чацвёрты раўнд дыялогу аб гандлі

Мінск, 13 чэрвеня. Чацвёрты раўнд дыялогу аб гандлі паміж МЗС Беларусі і генеральным дырэктаратам Еўрапейскай камісіі па гандлі адбыўся 12 чэрвеня ў Мінску, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Юрый Гарэлік, еўрапейскую дэлегацыю — намеснік начальніка ўпраўлення генеральнага дырэктарата па гандлі Рута Зарнаўскайтэ.

У ходзе перамоў абмеркаваны найбольш адчувальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў мэтах спрашчэння ўмоў узаемнага доступу на рынкі і стварэння спрыяльных умоў для развіцця дзелавых кантактаў.

Дэлегацыя Еўракамісіі па гандлі таксама сустрэлася з першым намеснікам міністра замежных спраў Андрэем Еўдачэнкам.

Як адзначаецца ў паведамленні, правядзенне на пастаяннай аснове пасяджэнняў гандлёвага дыялогу дазваляе ажыццяўляць абмен інфармацыяй аб канкрэтных чаканнях Беларусі і Еўрасаюза ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяркоўваць фарміраванне дагаворнай базы двухбаковых гандлёвых адносін, узгадняць механізмы ўзаемадзеяння па ліквідацыі бар`ераў ва ўзаемным гандлі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН