Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/19/961398_887459/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:06
19.06.2018 15:22 Грамадства

Жыхара Бабруйскага раёна падазраюць у заражэнні іншага чалавека ВІЧ-інфекцыяй

Мінск, 19 чэрвеня. У вытворчасці Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта знаходзіцца крымінальная справа ў дачыненні да 33-гадовага непрацоўнага раней неаднаразова судзімага жыхара Бабруйскага раёна, які падазраецца ў заражэнні іншай асобы ВІЧ-інфекцыяй (ч. 2 арт. 157 Крымінальнага кодэкса).

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, следства выявіла, што падазраваны з 2006 года знаходзіўся на ўліку з дыягназам "ВІЧ-інфекцыя", у сувязі з чым быў папярэджаны аб неабходнасці выканання павышаных мер засцярогі пры ўступленні ў палавыя кантакты, а таксама аб крымінальнай адказнасці за пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння.

"Аднак мужчына, праігнараваўшы гэтыя патрабаванні, без выкарыстання сродкаў засцярогі на працягу трох гадоў уступаў у інтымную блізкасць са сваёй сужыцелькай. У выніку жанчына была заражаная ВІЧ. Аб захворванні пацярпелая даведалася падчас медагляду", — удакладнілі ва УСК.

Следствам канфіскаваныя і вывучаюцца медыцынскія дакументы падазраванага, а таксама ўстанаўліваюцца асобы, якія маглі быць пастаўленыя падазраваным у небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека.

За пяць месяцаў 2018 года ў Магілёўскай вобласці зарэгістраваныя чатыры злачынствы, прадугледжаныя арт. 157 КК (заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека).
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН