Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/21/961827_458712/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 11:50
21.06.2018 16:25 Грамадства

У Гомелі распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дворніка, які скінуў з 12-га паверха сабаку

Гомель, 21 чэрвеня. У Гомелі распачатая крымінальная справа ў дачыненні да дворніка, які скінуў сабаку з 12-га паверха.

Інцыдэнт здарыўся 18 чэрвеня на вуліцы Ільіча абласнога цэнтра. Вечарам мясцовыя жыхары знайшлі мёртвага сабаку з прыкметамі падзення з вышыні. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку і міліцыі грамадскай бяспекі Навабеліцкага РАУС Гомеля правялі комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і затрымалі 41-гадовага дворніка паліклінікі, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. Раней мужчына прыцягваўся да адказнасці за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.

"Падчас апытання дворнік прызнаўся, што ў пад'ездзе яму сустрэўся дварняк, якога ён падабраў на рукі і чамусьці падняў на 12-ты паверх дома. На балконе агульнага карыстання, паводле яго слоў, сабака выпадкова выпаў з яго рук", — расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Ігар Грышкевіч.

У дачыненні да падазронага распачатая справа на падставе часткі 1 артыкула 339/1 КК па факце жорсткага абыходжання з жывёлай, якое пацягнула яе гібель. Праводзіцца расследаванне.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН