Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/26/962476_962477/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 23:50
26.06.2018 16:38 Палітыка

Анатоль Лябедзька мае намер зноў балатавацца на пасаду старшыні АГП

Мінск, 26 чэрвеня. Анатоль Лябедзька мае намер зноў вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі на з'ездзе 8 ліпеня.

На сайце АГП пад загалоўкам "Лябедзька ў гульні, інтрыга вяртаецца" анансаваныя тэледэбаты кандыдатаў на пасаду кіраўніка партыі, у якіх прымуць удзел Васіль Палякоў, Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў і Анатоль Лябедзька.

"Нам удалося датэлефанавацца да лідара АГП, які ў гэты час прымае ўдзел у працы Парламенцкай асамблеі Еўранест. Мы спыталі, ці азначае гэта, што Анатоль Лябедзька — у спісе кандыдатаў на пасаду старшыні АГП? Палітык быў сціслы: "Я ў гульні. Я — у спісе кандыдатаў. Усё астатняе — 8 ліпеня", — гаворыцца ў паведамленні партыйнага сайта.

Сам Лябедзька сваё рашэнне пакуль не каментуе.

Анатоль Лябедзька ўзначальвае АГП з 2000 года. У красавіку на пытанне, ці будзе ён прэтэндаваць на пасаду старшыні партыі, палітык адказаў: "На сёння 99,9% — не, а калі раптам нешта пойдзе па зусім грубым сцэнары нейкіх знешніх умяшанняў — тады не выключаю".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239