Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/27/962627_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:14
27.06.2018 14:14 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 27 чэрвеня. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведаміла ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер, прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Сустрэчы папярэднічалі перамовы падгруп кантактнай групы: па эканамічных, палітычных, гуманітарных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі. Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме.

Папярэдні раунд перамоў прайшоў 13 чэрвеня. Па выніках сустрэчы спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што з пачатку 2018 года колькасць ахвяраў канфлікту некалькі паменшылася ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Аднак за гэты час зноў гінулі дзеці, і колькасць ахвяр сярод іх вырасла. "Гэты факт мяне вельмі абурае, — заявіў Сайдзік. — Нават адна чалавечая ахвяра — гэта занадта шмат".

Паводле яго слоў, эканамічная падгрупа працягвае абмеркаванне далейшых крокаў па аднаўленні і паляпшэнні мабільнай сувязі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. Акрамя таго, удзельнікі рабочай групы разгледзелі пытанні аднаўлення водазабеспячэння ў рэгіёне. Падгрупа па гуманітарных пытаннях працягнула абмеркаванне абмену тымі, хто ўтрымліваецца, і ўмоваў іх утрымання, а таксама пошуку зніклых без вестак. Палітычная група зноў абмяркоўвала імплементацыю так званай формулы Штайнмаера, пытанні амністыі і мадальнасці мясцовых выбараў на Данбасе.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН