Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/06/29/962931_12345/
Дата раздрукоўкі: 29.09.2020 17:39
29.06.2018 11:11 Грамадства

Разам са Зміцерам Дашкевічам затрыманыя яшчэ два грамадскія актывісты

Мінск, 29 чэрвеня. Разам са Зміцерам Дашкевічам затрыманыя яшчэ два грамадскія актывісты — Ягор Лаўрухін і Валерый Мінец, паведаміла БелаПАН жонка Дашкевіча. "Хлопцы ехалі на грузавіку разам. Валерый — кіроўца. Куды іх павезлі, мне невядома, здаецца, у розныя месцы", — распавяла Анастасія Дашкевіч.

Затрыманне адбылося падчас відэатрансляцыі, якую вёў Дашкевіч. Актывісты везлі некалькі драўляных крыжоў, каб усталяваць іх у Курапатах, дзе працягваюцца грамадскія пратэсты супраць працы забаўляльнага комплексу з рэстаранам "Паедзем паядзім". Аўтамабіль ДАІ спыніў грузавік з крыжамі. Следам за ім пад'ехала машына з людзьмі ў цывільным, якія затрымалі Дашкевіча. Грузавік з крыжамі таксама затрыманы.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239