Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/03/963299_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 22:30
03.07.2018 12:57 Палітыка, Грамадства

У Мінску затрыманы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч

Мінск, 3 ліпеня. У Мінску 3 ліпеня затрыманы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч, ініцыятар "Акцыі вызвалення і салідарнасці", якую ён планаваў правесці ў 13.00 у скверы на бульвары Талбухіна.

Як паведаміла БелаПАН жонка палітыка Марына Адамовіч, Статкевіч быў затрыманы прыкладна ў 11.30, калі выходзіў з дома на акцыю. На думку Адамовіч, ён зараз знаходзіцца ва УУС Ленінскага раёна Мінска. Жонцы Статкевіча заявілі, што яго там няма, але, паводле яе слоў, каля будынка РУУС стаіць мікрааўтобус, на якім павезлі затрыманага Статкевіча.

На сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" Статкевіч заклікаў людзей прыйсці на акцыю ў Дзень Незалежнасці, каб "выказаць сваю салідарнасць з пакаленнем, якія вызвалілі свет ад улады Гітлера, і з тымі, хто зараз змагаецца за вызваленне краіны ад улады яго прыхільніка".
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239