Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/04/963477_963478/
Дата раздрукоўкі: 28.10.2020 11:29
04.07.2018 17:10 Грамадства

Абаронца Курапатаў, актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі арыштаваны на 10 сутак

Мінск, 4 ліпеня. Абаронца Курапатаў, актывіст грамадскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі арыштаваны на 10 сутак па артыкуле 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Такое рашэнне прыняў 4 ліпеня суд Мінскага раёна, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Вінярскі быў затрыманы днём 3 ліпеня ў скверы на бульвары Талбухіна, дзе мусіла адбыцца "Акцыя вызвалення і салідарнасці", ініцыяваная апазіцыйным палітыкам Мікалаем Статкевічам. Ноч ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

За што менавіта асуджаны Вінярскі — за ўдзел ва ўчарашняй несанкцыянаванай акцыі або ў пратэстах супраць працы рэстарана "Паедзем паядзім" у Курапатах — праваабаронцы не паведамляюць. Але, паколькі яго адміністрацыйную справу разглядаў суд Мінскага раёна, на тэрыторыі якога размешчаны Курапаты, можна меркаваць, што Вінярскі пакараны за акцыю каля рэстарана "Паедзем паядзім".

Цяпер у судзе Мінскага раёна слухаецца справа яшчэ аднаго абаронцы Курапатаў — рэжысёра Аляксея Туровіча, які быў затрыманы сёння каля 14.00.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239