Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/05/963662_963663/
Дата раздрукоўкі: 28.10.2020 11:03
05.07.2018 17:25 Палітыка, Грамадства

Актывіст апазіцыі Дзяніс Урбановіч адбывае адміністрацыйны арышт за абарону Курапатаў

Мінск, 5 ліпеня. Актывіст апазіцыі Дзяніс Урбановіч адбывае 10-сутачны адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Як атрымалася высветліць праваабаронцам, актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна. Пра лёс Урбановіча нічога не было вядома з моманту яго затрымання 30 чэрвеня. Суд над актывістам адбыўся 1 ліпеня, у дачыненні да яго была складзена дзевяць пратаколаў па арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

Сёння таксама высветлілася, што 2 ліпеня на 10 сутак арыштаваная ўдзельніца акцый каля рэстаранна-забаўляльнага комплексу "Паедзем паядзім" Наталля Гарачка.

Як паведамлялася, 4 ліпеня за ўдзел у акцыях па абароне ўрочышча аштрафаваныя старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і экс-лідар руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык. Адміністрацыйнымі 10-сутачнымі арыштамі пакараныя рэжысёр Аляксей Туровіч і актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі. 30 чэрвеня арыштаваныя сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец і грамадская актывістка Вольга Нікалайчык.

Акцыі пратэсту супраць адкрыцця забаўляльнага комплексу каля месца расстрэлаў і пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій — урочышча Курапаты пад Мінскам — праходзяць штодня з 31 мая.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239