Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/06/963734_456331/
Дата раздрукоўкі: 26.01.2021 01:49
06.07.2018 12:49 Палітыка

Савет ААН па правах чалавека на год працягнуў мандат спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі

Мінск, 6 ліпеня. Мандат спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на адзін год. Адпаведная рэзалюцыя прынятая 6 ліпеня на 38-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе.

Спецдакладчык павінен падрыхтаваць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і падаць яго на 41-й сесіі СПЧ у чэрвені 2019 года і 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ў кастрычніку 2019 года.

"Савет настойліва заклікае ўрад Беларусі ў поўнай меры супрацоўнічаць са спецдакладчыкам, у тым ліку шляхам давання яму доступу для наведвання краіны ў яго афіцыйнай якасці, з тым каб дапамагчы ўраду ў выкананні яго міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, і разгляду пытання аб выкананні яго рэкамендацый, а таксама настойліва заклікае ўрад у поўнай меры супрацоўнічаць з мандатарыямі тэматычных спецыяльных працэдур", — гаворыцца ў рэзалюцыі.

(Будзе дапоўнена.)
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239