Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/06/963791_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.10.2020 11:37
06.07.2018 15:45 Палітыка

Актывісты на чале са Зміцерам Дашкевічам устанаўліваюць у Курапатах новыя драўляныя крыжы замест старых

Мінск, 6 ліпеня. Дэмакратычныя актывісты на чале са Зміцерам Дашкевічам устанаўліваюць крыжы ва ўрочышчы Курапаты. Тры новыя драўляныя крыжы павінны з'явіцца на месцы старых, якія прыйшлі ў непрыдатнасць.

За падзеямі назіралі дырэктар Бараўлянскага спецлесгаса Аляксандр Мірановіч і намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Аляксандр Мякінік. Мірановіч спрабаваў перашкодзіць устаноўцы крыжоў, ён заявіў, што на тэрыторыі спецлесгаса любыя знакі могуць быць устаноўленыя толькі па ўзгадненні з уладамі. Пасля таго як актывісты не падпарадкаваліся, дырэктар лясгаса выклікаў міліцыю.

Супрацоўнікі МУС, якія прыехалі на выклік, перапісалі даныя ўсіх, хто прымае ўдзел ва ўстаноўцы крыжоў, і з'ехалі, за імі — Міронавіч і Мякінік.

Замяніць старыя крыжы новымі Дашкевіч спрабаваў яшчэ тыдзень таму, 29 чэрвеня, але тады машына з актывістамі, на якой перавозілі крыжы, была затрыманая міліцыяй. Дашкевіча і яго сяброў на некаторы час затрымалі, склалі пратакол па артыкуле 12.17 КаАП (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву) і адпусцілі, крыжы былі канфіскаваныя. У той жа дзень у офіс мэблевай кампаніі Дашкевіча "Цесляры" прыязджалі супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ) МУС. Яны былі там некалькі гадзін, але ў выніку з'ехалі без складання якіх-небудзь дакументаў.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239