Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/11/964381_964382/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2018 05:20
11.07.2018 14:22 Палітыка, Грамадства

Павел Севярынец звернецца ў пракуратуру наконт канфіскацыі старонак рукапісу сваёй кнігі

Мінск, 11 ліпеня. Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец мае намер сёння накіраваць заявы "ў пракуратуру і міжнародныя інстанцыі" з нагоды канфіскацыі 11 старонак рукапісу свайго рамана "Беларусалім. Сэрца святла".

Нагадаем, палітыка затрымалі 30 чэрвеня. Яго павінны былі вызваліць 10 ліпеня ў 11.30, аднак да 15 гадзін пратрымалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, пасля чаго перавезлі ў Фрунзенскае РУУС. У выніку Севярынца вызвалілі прыкладна ў 16.00. Пра прычыны затрымкі з вызваленнем палітыка не праінфармавалі.

Рашэнне аб 10-сутачным адміністрацыйным арышце Севярынца было прынята судом Фрунзенскага раёна сталіцы. Некалькі адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да Севярынца былі складзеныя ў сувязі з яго удзелам у акцыях супраць працы побач з ўрочышчам Курапаты забаўляльнага цэнтра з рэстаранам "Паедзем паядзім".

Перад вынясеннем рашэння суда Севярынец паведаміў БелаПАН, што ў дачыненні да яго разглядалася больш за пяць пратаколаў: за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, перашкоду працы грамадскай установы, дробнае хуліганства, супраціўленне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, парушэнне правілаў дарожнага руху.

"Самае абуральнае, што адбылося са мной за гэтыя суткі, гэта тое, што забралі 11 старонак рукапісу рамана "Беларусалім. Сэрца святла". На сутках пісаў тэкст, але падчас праверкі яго канфіскавалі, нягледзячы на пратэсты", — сказаў ён.

"Такога беззаконня, каб забіраць рукапісы, яшчэ не было ў іншых ІЧУ", — дадаў ён.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН