Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/11/964384_964385/
Дата раздрукоўкі: 23.07.2018 14:36
11.07.2018 14:11 Палітыка

У Мінску праходзіць пасяджэнне кантактнай групы па Украіне

Мінск, 11 ліпеня. У Мінску пачалося пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паведамляе ў "Фэйсбуку" Дар'я Оліфер — прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Перамовы ў "Прэзідэнт-гатэлі" традыцыйна праходзяць у закрытым для прэсы рэжыме. Ім папярэднічалі сустрэчы тэматычных рабочых груп: па эканоміцы, палітыцы, гуманітарных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі.

Папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы адбылося 27 чэрвеня. Па яго выніках было абвешчана аб перамір'і ў сувязі з пачаткам уборкі ўраджаю. Рэжым спынення агню пачаў дзейнічаць пасля паўночы 1 ліпеня.

6 ліпеня прэс-служба АБСЕ распаўсюдзіла заяву спецыяльнага прадстаўніка дзейнага старшыні АБСЕ Марціна Сайдзіка і кіраўніка спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ Эртугрула Апакана, у якім яны віталі скарачэнне колькасці парушэнняў рэжыму спынення агню ў Данбасе.

"Гэта рэкамендацыя (аб спыненні агню. — БелаПАН.) павінна адпавядаць пэўнаму набору дзеянняў, калі спыненне агню будзе асэнсаваным і ўстойлівым. Гаворка ідзе пра вывад цяжкай зброі, развядзенне сіл і размініраванне", — падкрэсліў Сайдзік. На думку Апакана, поўная прыхільнасць да рэалізацыі мінскіх пагадненняў гарантуе, што насельніцтва паўднёвага ўсходу Украіны "зможа жыць у міры і стабільнасці". "Надышоў час для таго, каб цывільнае насельніцтва было ў стане жыць паўсядзённым жыццём", — заявіў кіраўнік СММ.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН