Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/11/964390_225874/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2018 05:35
11.07.2018 15:20 Грамадства, Фінансы

Фінансавая міліцыя выявіла факты незаконнага налічэння прэмій кіраўніку спартыўнай установы ў Лунінецкім раёне

Мінск, 11 ліпеня. Пінская фінансавая міліцыя сумесна з пінскім міжраённым КДК падчас кантролю за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў спыніла злачынную дзейнасць аднаго з кіраўнікоў спартыўнай установы Лунінецкага раёна, які на працягу амаль трох гадоў займаўся крадзяжом грашовых сродкаў.

Як паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, падчас праверкі ўстаноўлена, што былы кіраўнік установы "Лунінецкі раённы фізкультурна-аздараўленчы клуб "Здароўе" ў 2016—2018 гадах штомесяц падпісваў заведама незаконныя загады (складзеныя на падставе падробленых дакументаў аб узгадненні дадатковых выплат прэміяльных) аб налічэнні і выплаце сабе прэмій, у выніку чаго незаконна атрымаў і выкраў 8 тыс. рублёў, прычыніўшы шкоду ўстанове і мясцоваму бюджэту ў буйным памеры.

Па выяўленых фінансавай міліцыяй фактах Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта ў дачыненні да былога кіраўніка спартыўнай установы распачаў справу на падставе ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Праводзіцца папярэдняе расследаванне.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН