Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/11/eu_964406_587401/
Дата раздрукоўкі: 23.07.2018 14:59
11.07.2018 15:38 Эканоміка, Беларусь — Еўрасаюз

Дэлегацыя канцэрна "Беллегпрам" наведвае Італію

Мінск, 11 ліпеня. Дэлегацыя канцэрна "Беллегпрам" на чале са старшынёй Мікалаем Яфімчыкам 10—12 ліпеня знаходзіцца ў Італіі, паведамілі БелаПАН у ведамстве.

У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі вядучых тэкстыльных прадпрыемстваў канцэрна — Аршанскага льнокамбіната, "Камволя", "Сукна". Асноўная мэта — наведванне міжнароднага салона тэкстылю і аксесуараў Milano Unica.

Гэта найбуйнейшы салон тэкстылю і аксесуараў, які звычайна праводзіўся ў верасні, бліжэй да Міланскага тыдня жаночай моды (Milano Moda Donna). Летась арганізатары вырашылі правесці выставу раней, у ліпені. У выніку павялічылася колькасць кампаній, якія прадэманстравалі сваю прадукцыю, і ўдвая павялічыўся час знаходжання баераў на выставе.

"Гэтая выстава з'яўляецца адной з самых галоўных у свеце па тэкстылі: тут прадстаўленыя найбуйнейшыя пастаўшчыкі тканін для сусветных брэндаў, і яна задае тэндэнцыі на найбліжэйшыя паўгода ў свеце тканін. Італія і Францыя з'яўляюцца асноўнымі ўдзельнікамі", — адзначылі ў канцэрне.

Падчас візіту дэлегацыя "Беллегпрама" правяла перамовы з дырэкцыяй і суарганізатарам выставы — італьянскай асацыяцыяй моды Sistema Moda Italia (SMI) — пра перспектывы ўзаемадзеяння ў 2019 годзе. Запланаваныя таксама перамовы з шэрагам профільных асацыяцый Італіі ў галіне тэкстылю і моды.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН