Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/12/964496_964497/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2018 13:52
12.07.2018 10:23 Грамадства

Пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу па факце забруджвання вод Гальшанскім крухмальным заводам

Мінск, 12 ліпеня. Пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу па факце забруджвання вод Гальшанскім крухмальным заводам.

Як паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі, у пачатку чэрвеня гэтага года ў рацэ Альшанцы на тэрыторыі Ашмянскага і Валожынскага раёнаў адбылася масавая гібель рыбы ў колькасці больш за 12 тыс. штук, у тым ліку такіх каштоўных асобін, як стронга і мінога. Гібель рыбы стала вынікам паступлення ў раку неачышчаных сцёкавых вод з ачышчальных збудаванняў ААТ "Гальшанскі крухмальны завод".

Вынікі праведзеных лабараторных выпрабаванняў паказалі, што крухмальны завод не выконваў патрабаванні па ахове і рацыянальным выкарыстанні водных рэсурсаў. Колькасць хімічных і іншых рэчываў у некалькі разоў перавышала нарматывы гранічна дапушчальных канцэнтрацый.

Смаргонская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету ўстанавіла, што прычыненая заводам шкода навакольнаму асяроддзю склала каля 300 тыс. рублёў.

Пракуратура Гродзенскай вобласці па выніках праведзенай праверкі па факце забруджвання вод распачала справу па ч. 2 арт. 272 КК. Для арганізацыі папярэдняга расследавання матэрыялы справы накіраваныя ва УСК па Гродзенскай вобласці.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН