12.07.2018 11:33 Грамадства
За апошні месяц у Беларусі на вадзе загінуў 61 чалавек, з пачатку года — 163, у тым ліку 13 дзяцей
Мінск, 12 ліпеня. За апошні месяц у Беларусі на вадзе загінуў 61 чалавек, з пачатку года — 163, у тым ліку 13 дзяцей. Такія лічбы прыводзіць Мінская гарадская арганізацыя Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах ("Асвод").
Для параўнання: за першае паўгоддзе 2017 года ў краіне патанулі 134 чалавекі, у тым ліку дзевяць дзяцей.
З пачатку гэтага года работнікі "Асвода" выратавалі 152 чалавекі, з якіх 41 непаўналетні.
Згодна са звесткамі "Асвода", за першы тыдзень ліпеня ў Беларусі патанулі пяць чалавек.
28 чэрвеня ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці на рацэ Батыўля падчас рыбнай лоўлі з берага патануў мужчына 57 гадоў, пенсіянер па інваліднасці (захворванне апорна-рухальнага апарата).
30 чэрвеня на Прыпяці ў Мазырскім раёне зваліўся ў ваду і патануў 41-гадовы мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
4 ліпеня ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці 61-гадовая жанчына ўпала ў штучны вадаём па вуліцы Рэтранслятар і патанула.
8 ліпеня ў Сянно Віцебскай вобласці каля крыніцы Песачанка, у раўчуку глыбінёй 40 см, была знойдзеная жанчына 64 гадоў.
У той жа дзень у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці ў вадаёме каля вёскі Круты Бераг пры купанні патануў п'яны мужчына 35 гадоў.