Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/18/965295_965306/
Дата раздрукоўкі: 22.11.2019 08:12
18.07.2018 14:15 Грамадства

Грамадзяне Італіі штогод усынаўляюць каля 100 беларускіх дзяцей

Мінск, 18 ліпеня. Штогод грамадзяне Італіі ўсынаўляюць каля 100 беларускіх дзяцей, паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН новы італьянскі пасол у Беларусі Марыа Бальдзі.

Ён падкрэсліў, што Італія — адзіная краіна, з якой у Беларусі ёсць двухбаковае пагадненне па ўсынаўленні.

"Гэта вельмі далікатная тэма, роля пасольства тут заключаецца ў выдачы візы дзіцяці па завяршэнні ўсіх працэдур па ўсынаўленні, — адзначыў Марыа Бальдзі. — Асноўныя кантакты адбываюцца паміж Нацыянальным цэнтрам па ўсынаўленні Беларусі і Камітэтам па міжнародным усынаўленні Італіі. Ясна, што гэта вельмі складаны працэс, у які ўцягнутыя дзяржаўныя структуры абласнога і раённага ўзроўняў, сацыяльныя работнікі, італьянскі і беларускі суды. Пасольства стараецца спрыяць найхутчэйшаму праходжанню ўсіх працэдур".

Паводле слоў дыпламата, цяпер у Італіі назіраецца некаторы спад як нацыянальнага, так і міжнароднага ўсынаўлення. "Перад тым як ехаць у Мінск, я сустракаўся са старшынёй Камітэта па міжнародным усынаўленні, — распавёў Марыа Бальдзі. — Яна адзначыла, што эканамічны крызіс адбіўся і на усынаўленні, у тым ліку на усынаўленні з Беларусі. Але Беларусь усё ж застаецца сярод першых краін па ліку ўсыноўленых італьянцамі дзяцей".
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН