Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/20/965711_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.11.2019 08:00
20.07.2018 14:22 Грамадства

Абаронцам Курапат Леаніду Кулакову і Маі Навумавай прысуджаныя вялікія штрафы

Мінск, 20 ліпеня. Абаронцы Курапатаў Мая Навумава і Леанід Кулакоў аштрафаваныя судом Цэнтральнага раёна Мінска на 40 і 45 базавых велічынь (980 і 1.102,5 рубля) адпаведна, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Леанід Кулакоў, Вольга Нікалайчык і Мая Навумава былі затрыманыя 19 ліпеня падчас пікетавання рэстарана "Гранд Кушавель". На іх складзеныя пратаколы на падставе ч. 3 арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), хоць, паводле інфармацыі праваабаронцаў, актывісты паспелі раздаць толькі некалькі ўлётак і пікетавання фактычна не было.

Ноч да суда яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Як паведамлялася, учора актывісты сабраліся, каб раздаваць наведвальнікам рэстарана "Гранд Кушавель", які належыць бізнесмену Леаніду Зайдэсу, інфармацыйныя матэрыялы пра Курапаты. Ва ўрочышчы, дзе расстрэльвалі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, нядаўна адкрыўся забаўляльны комплекс з рэстаранам "Паедзем паядзім", адным з уласнікаў якога з`яўляецца Зайдэсу.

Нікалайчык, Кулакоў і Навумава былі затрыманыя каля 14.00, прыкладна праз 5 хвілін пасля пачатку акцыі. Іх пасадзілі ў сіні міліцэйскі мікрааўтобус і павезлі ва УУС Цэнтральнага раёна, на тэрыторыі якога знаходзіцца "Гранд Кушавель".

Грамадскія пратэсты супраць працы забаўляльнага комплексу ў Курапатах праходзяць з 31 мая. 18 ліпеня абаронцы Курапатаў абвясцілі пра пачатак кампаніі грамадскага байкоту комплексу з рэстаранам "Паедзем паядзім", а таксама яго ўладальнікаў і ўсіх, хто звязаны з яго працай.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН