Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/24/966047_774411/
Дата раздрукоўкі: 18.01.2021 17:22
24.07.2018 09:20 Спорт

Памерла 28-гадовая футбалістка мінскай каманды "Зорка-БДУ" Юлія Барысенка

Мінск, 24 ліпеня. Ва ўзросце 28 гадоў памерла футбалістка мінскага клуба "Зорка-БДУ" Юлія Барысенка.

Паведамленне пра гэта было размешчанае на старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" позна ўвечары 23 ліпеня.

Яшчэ 21 ліпеня спартсменка выходзіла ў складзе каманды на матч чэмпіянату краіны супраць "Славянкі" і правяла на полі ўсе 90 хвілін. Сустрэча завяршылася з лікам 22:0 на карысць "Зоркі-БДУ". Барысенка забіла адзін мяч.

Футбалістка нарадзілася 4 сакавіка 1990 года ў Таліне. Чэмпіён Беларусі (2015), уладальнік Кубка Беларусі (2010, 2015), Суперкубка Беларусі (2010, 2015, 2016), Кубка Расіі (2014), Суперкубка Расіі (2013). Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239