Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/25/966241_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2019 10:09
25.07.2018 13:47 Палітыка

У Мінску праходзяць чарговыя перамовы па Украіне на ўзроўні трохбаковай кантактнай групы

Мінск, 25 ліпеня. 25 ліпеня ў Мінску праходзіць чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Перамовы традыцыйна вядуцца ў закрытым фармаце.

Папярэдняя сустрэча кантактнай групы адбылася ў Мінску 11 ліпеня. Па яе выніках спецпрадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне Марцін Сайдзік заявіў журналістам: бакі канфлікту працягваюць выконваць перамір'е, абвешчанае пасля перамоў у Мінску 27 чэрвеня ў сувязі з уборкай ураджаю, якое пачало дзейнічаць 1 ліпеня. "Я рады, што ўзгодненае перамір'е прыносіць вынікі", — сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, з пачатку ліпеня колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню значна скарацілася. Сайдзік падкрэсліў неабходнасць строгага выканання рэжыму спынення агню і ў далейшым. "Хоць скарачаецца колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва, гэта не значыць, што пакуты людзей, якія пражываюць у зоне канфлікту, зменшыліся", — дадаў ён.

Сайдзік заклікаў бакі працягнуць адвод цяжкага ўзбраення, развядзенне сіл і сродкаў, а таксама работы па размініраванні.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН