Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/27/966558_569748/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 22:59
27.07.2018 11:31 Эканоміка, Фінансы

Стаўкі акцызаў на паліва у 2019 годзе знізяцца на 25%

Мінск, 27 ліпеня. З 2019 года стаўкі акцызаў на паліва ў Беларусі могуць знізіцца на 25% — гэта прадугледжваюць папраўкі ў Падатковы кодэкс.
Згодна з праектам новай рэдакцыі кодэкса, стаўка акцызаў на аўтамабільны бензін, які не адпавядае класу 5, будзе ўстаноўленая ў 435,08 рубля за тону (цяпер — 580,1 рубля), на бензін класа 5 — 252,59 рубля за тону (цяпер — 336,8 рубля).

На дызельнае паліва, якое не адпавядае класу 5, плануецца ўсталяваць акцыз ў 187,05 рубля за тону (цяпер — 249,4 рубля), на дызпаліва класа 5 — 138,3 рубля (цяпер — 184,4 рубля).

Такім чынам, з наступнага года акцызы на паліва плануецца знізіць прыкладна на чвэрць.

Міністэрства фінансаў дапускае ў будучыні поўную адмову ад практыкі збірання акцызаў на аўтамабільнае паліва.

"У цяперашні час мы ўсведамляем рэальныя рызыкі значных страт даходаў бюджэту, якія могуць наступіць на працягу трох-пяці наступных гадоў, і пралічваем меры па іх мінімізацыі", — адзначыў намеснік міністра фінансаў Дзмітрыя Кійко ў артыкуле, апублікаваным у чэрвеньскім нумары часопіса "Финансы, учет, аудит".

У выпадку рэалізацыі ўсіх рызык, паведаміў Кійко, бюджэт можа пазбавіцца паступленняў на суму, эквівалентную 3,8% ВУП.

Найбольш маштабным, паводле яго слоў, выклікам для бюджэту з'яўляецца "завяршэнне Расіяй "падатковага манеўру" з адмовай ад збірання вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты". Чыноўнік звярнуў увагу, што у 2018 годзе бюджэт разлічвае атрымаць пошліны ад экспарту нафты на 1,3 млрд (1,2% да ВУП).

У ліку іншых выклікаў для бюджэту, адзначыў намеснік міністра, "неабходнасць прыняцця ўнутраных кампенсацыйных мер па забеспячэнні эфектыўнасці нафтаперапрацоўкі".

Паводле яго слоў, Мінфін разглядае сцэнарый адмены акцызаў на аўтамабільнае паліва для захавання цэн для насельніцтва на прымальным узроўні. "Для захавання прымальнага для эканомікі і насельніцтва ўзроўню рознічных цэн на паліва, магчыма, давядзецца цалкам адмовіцца ад збірання акцызаў на аўтамабільнае паліва, а гэта страты даходаў у памеры прыблізна 0,7% да ВУП", — выказаў меркаванне Кійко.
Дзмітрый Заяц, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239