Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/07/31/967060_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:43
31.07.2018 21:53 Грамадства

У Мінгарвыканкам перададзена больш за 200 подпісаў у падтрымку пераносу ліцейных цэхаў МТЗ за межы горада

Мінск, 31 ліпеня. У Мінгарвыканкам перадалі першыя 219 подпісаў у падтрымку пераносу ліцейных цэхаў трактарнага завода за межы горада. Кампанію ініцыяваў каардынатар руху "За Свабоду" ў сталіцы Віктар Янчурэвіч.

"Яшчэ падчас мясцовых выбараў жыхары ўздымалі праблему шкодных выкідаў і скардзіліся на наступствы працы ліцейных цэхаў, якія, як вядома, экалагічна самыя шкодныя на ўсім МТЗ. Таму мы з камандай вырашылі падняць праблему, каб змяніць сітуацыю ў раёне", — прыводзіць словы Янчурэвіча прэс-служба руху.

Паводле яго слоў, мясцовыя жыхары на збор подпісаў рэагуюць вельмі пазітыўна. "Мы працягнем збіраць подпісы, гаварыць з людзьмі. Разумеем, што адказ Мінгарвыканкама на зварот можа быць несуцяшальным, таму перапіску прыйдзецца працягнуць. Каб было больш аргументаў, трэба мець больш подпісаў", — падкрэсліў актывіст.

У планах ініцыятара і яго каманды сустрэча з адміністрацыяй МТЗ "на прадмет магчымага пераносу шкоднай вытворчасці за межы горада кіраўніцтвам самога прадпрыемства".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН