Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/02/967219_967220/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:18
02.08.2018 10:56 Грамадства

Пачаўся суд над былым намеснікам галоўнага ўрача Мінскай абласной дзіцячай бальніцы

Мінск, 2 жніўня. Суд Мінскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да намесніка галоўнага ўрача па будаўніцтве і тэхніцы Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, які абвінавачваецца ў неаднаразовым атрыманні хабараў.
Старшынюе на працэсе суддзя Віктар Шаўцоў.

Аркадзю Патапаву інкрымінуецца ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 1, 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару, у тым ліку паўторна і буйным памеры). Паводле інфармацыі следства, з мая 2015 па снежань 2017 года абвінавачваны атрымліваў у якасці хабараў ад індывідуальных прадпрымальнікаў грошы за прыцягненне іх у якасці падрадчыкаў для бягучага рамонту на аб'ектах медустановы. У ходзе расследавання ўстаноўлена 24 эпізоды атрымання хабараў.

Пры накіраванні крымінальнай справы ў суд абласная пракуратура выставіла абвінавачванаму іск аб спагнанні на карысць дзяржавы эквіваленту негрунтоўна набытай выгады пры атрыманні хабараў на суму звыш 46 тысяч рублёў.

Калі суд прызнае Патапава вінаватым у шматразовым атрыманні хабараў, яму можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмінам да пяці гадоў.

Абвінавачваны знаходзіцца пад вартай.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239