Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/02/967234_967235/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:47
02.08.2018 11:35 Грамадства

Аўтобус міжнароднага рэйса перавярнуўся ў Аршанскім раёне, ёсць пацярпелыя

Мінск, 2 жніўня. Аўтобус міжнародных зносін кампаніі Ecolines перавярнуўся ў Аршанскім раёне, паведамляе УДАІ УУС Віцебскай вобласці ў афіцыйнай групе "УКантакце".

Аўтобус ехаў рэйсам Кіеў — Талін, у ім знаходзіліся 53 чалавекі — грамадзяне Украіны, Малдовы і Расіі. ДТЗ адбылося 2 жніўня ў 4.30. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём і на 186-м кіламетры аўтадарогі М8 каля вёскі Светачоўка наехаў на светлавую апору, пасля чаго аўтобус перакуліўся на бок у кювет па ходзе руху.

Для ацэнкі фізічнага стану ў бальніцу дастаўлены дванаццаць чалавек. Восем з іх ужо агледжаныя ўрачамі і адпушчаныя. Сур'ёзных траўмаў у аварыі ніхто з пацярпелых не атрымаў і ў шпіталізацыі не мае патрэбы.

Супрацоўнікі міліцыі і работнікі МНС арганізавалі дастаўку астатніх пасажыраў у гасцініцу, ім аказваецца іншая неабходная дапамога. У найбліжэйшыя гадзіны ў Оршу з Ліды прыедзе рэзервовы аўтобус, на якім турысты працягнуць паездку ў суправаджэнні ДАІ.

Пры вывучэнні тахографа было ўстаноўлена, што перазменка кіроўцаў павінна была адбыцца ў 5.00, удакладнілі ў ДАІ.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239