Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/03/967346_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 16:14
03.08.2018 09:24 Грамадства

У Віцебску загарэўся магазін "Еўраопт"

Мінск, 3 жніўня. У Віцебску ноччу 3 жніўня загарэўся магазін "Еўраопт", паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне МНС.

У 1.44 сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях "Маланка" выяўлены пажар на першым паверсе двухпавярховага цаглянага будынка (60 х 80 м, 2012 года пабудовы) магазіна "Еўраопт" ТАА "Еўрагандаль" па праспекце Будаўнікоў, 15.

У выніку пажару ў гандлёвай зале (45 х 70 м) пашкоджаныя гандлёвае абсталяванне, тавар, аддзелка сцен і столі. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239