Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/03/967349_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.10.2019 09:06
03.08.2018 09:28 Грамадства

Супрацоўнік МНС выратаваў школьніцу і студэнтку, якія танулі ў Заходняй Дзвіне

Мінск, 3 жніўня. Супрацоўнік МНС выратаваў школьніцу і студэнтку, якія танулі ў Заходняй Дзвіне, у гарадской мяжы Полацка.

Паведамленне аб тым, што тонуць людзі, паступіла 2 жніўня ў 16.20. Работнік ведамства выратаваў навучэнку Бігосаўскай сярэдняй школы Верхнядзвінскага раёна 2006 года нараджэння і студэнтку Полацкага педагагічнага каледжа 2000 года нараджэння. У шпіталізацыі яны не мелі патрэбы, адзначае Віцебскае абласное ўпраўленне МНС.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН