Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/03/967377_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.10.2019 09:10
03.08.2018 14:16 Грамадства

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы аб стварэнні адзінай дзяржсістэмы навучання насельніцтва метадам першай меддапамогі

Мінск, 3 жніўня. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы аб стварэнні ў Беларусі адзінай дзяржаўнай сістэмы навучання насельніцтва метадам аказання першай дапамогі пры станах, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і здароўя чалавека.

Праект пастановы апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя. Прапановы па праекце прымаюцца да 10 жніўня 2018 года па адрасе info@belcmt.by.

Адзіная дзяржаўная сістэма навучання насельніцтва метадам аказання першай дапамогі пры станах, якія ўяўляюць пагрозу для жыцця і здароўя чалавека, будзе спрыяць зніжэнню смяротнасці і інваліднасці насельніцтва з прычыны несвоечасовага і няправільнага яе аказання, так як распрацаваны праект дазволіць навучыць насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі да прыбыцця медыкаў на месца здарэння, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Навучанне насельніцтва метадам аказання першай дапамогі будзе ажыццяўляцца асобамі, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю, на базе навучальна-трэніровачных цэнтраў арганізацый, што аказваюць медыцынскую дапамогу і адукацыйныя паслугі па профілі "Ахова здароўя", любой формы ўласнасці, у тым ліку ў арганізацыях Чырвонага Крыжа.

Цяпер у Беларусі існуе сістэма навучання "працоўных кантынгентаў па кірунках дзейнасці". Пытанні аказання першай дапамогі ўключаныя ў праграмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў усіх катэгорый; работнікаў суб`ектаў перавозкі, звязаных з перавозкай небяспечных грузаў; работнікаў арганізацый, якія эксплуатуюць электраўстаноўкі; работнікаў звязаных з эксплуатацыяй водаправодных і каналізацыйных сетак; работнікаў сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія ажыццяўляюць віды дзейнасці ў зялёнай гаспадарцы; персанал санітарных фарміраванняў.

У адпаведнасці з інструкцыяй аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы, пытанні аказання першай дапамогі пацярпелым пры няшчасных выпадках уключаныя ў пералік пытанняў для навучання i праверкi ведаў па пытаннях аховы працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў усіх ведамстваў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН