Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/07/967819_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2019 02:34
07.08.2018 22:05 Грамадства

Рэдактара БелаПАН Андрэя Сераду адпусцілі пасля допыту

Мінск, 7 жніўня. Дзяжурнага рэдактара БелаПАН Андрэя Сераду адпусцілі пасля допыту ў Следчым камітэце ўвечары 7 жніўня. Пра гэта журналіст здолеў паведаміць у рэдакцыю.

Серада знаходзіўся на працоўным месцы з раніцы 7 жніўня і прысутнічаў пры вобыску па справе пра несанкцыянаваны доступ да інфармацыі агенцтва БелТА. Пасля вобыску, які працягваўся ў рэдакцыі БелаПАН/Naviny.by каля васьмі гадзін, рэдактара павезлі ў Следчы камітэт для дачы паказанняў. Пры гэтым адваката да яго сёння не дапусцілі.

Вядома таксама, што на трое сутак затрыманая карэспандэнт БелаПАН Таццяна Каравянкова, яна знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Раніцай 7 жніўня ў вёсцы ў Гродзенскай вобласці, дзе Каравянкова знаходзілася падчас адпачынку, праваахоўнікі правялі вобшук па згаданай справе. Пасля гэтага журналістку адвезлі ў Мінск, дзе дапыталі ў Следчым камітэце.

Паралельна вобыск праводзіўся ў рэдакцыі найбуйнейшага беларускага недзяржаўнага інтэрнэт-партала tut.by, а таксама ў некаторых яго супрацоўнікаў, частка з якіх, у тым ліку галоўны рэдактар Марына Золатава, таксама затрыманыя.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН