Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/08/967846_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 23:11
08.08.2018 11:32 Грамадства

Следчы камітэт: Па справе аб крадзяжы зброі з вайсковай часці Баранавіцкага гарнізона затрымана 14 чалавек

Мінск, 8 жніўня. Галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта расследуе крымінальную справу, распачатую камандзірам адной з воінскіх часцей Баранавіцкага гарнізона паводле ч. 3 арт. 294 і ч. 2, 3 арт. 295 Крымінальнага кодэкса (крадзеж і незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі).

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, паводле даных следства, начальнік склада зброі і боепрыпасаў адной з вайсковых частак выкраў зброю і боепрыпасы, якія рэалізаваў як самастойна, так і праз іншых асоб.

Па крымінальнай справе ўзятыя пад варту 14 чалавек, якія мелі дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў. "Фігуранты справы даюць прызнальныя паказанні. Выкрадзеная зброя знойдзеная", — адзначаецца ў рэлізе.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН