Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/08/eu_968001_123456/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:30
08.08.2018 22:00 Палітыка, Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

"Нямецкая хваля" запатрабавала неадкладнага вызвалення свайго беларускага карэспандэнта Паўла Быкоўскага

Мінск, 8 жніўня. Медыякампанія "Нямецкая хваля" (Deutsche Welle) запатрабавала ад беларускіх улад неадкладна вызваліць свайго карэспандэнта Паўла Быкоўскага, затрыманага ў Мінску 8 жніўня супрацоўнікамі Следчага камітэта ў рамках т.зв. "справы БелТА". Адпаведны пратэст накіраваны паслу Беларусі ў ФРГ Дзянісу Сідарэнку.

"Нямецкая хваля" чакае, што ў дачыненні да акрэдытаваных у Беларусі журналістаў будзе прымяняцца "падыход, заснаваны на прынцыпах прававой дзяржавы".

Быкоўскі быў дастаўлены ў СК пасля вобыску ў яго ў кватэры, падчас якога канфіскаваныя камп'ютары, планшэты, тэлефоны, USB-назапашвальнікі і іншая тэхніка рэпарцёра.

З заклікам "устрымацца ад непрапарцыянальных дзеянняў супраць журналістаў" да беларускіх улад звярнулася МЗС ФРГ.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН