Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/09/967918_968009_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 16:54
09.08.2018 09:29 Грамадства

БДУ: Прыёмная кампанія гэтага года — самая паспяховая па ўзроўні падрыхтаванасці абітурыентаў

Мінск, 9 жніўня. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) падвёў вынікі прыёмнай кампаніі. Усяго ў ВНУ залічана 5.128 абітурыентаў.

У прэс-службе ўніверсітэта адзначылі, што цяперашняя кампанія — самая паспяховая па ўзроўні падрыхтаванасці абітурыентаў БДУ. "Сёлета сярэдні бал тых, хто паступіў на дзённую бюджэтную форму навучання па выніках цэнтралізаванага тэставання (ЦТ), — 322, што на бал вышэй, чым у 2017 годзе. Сярод іх 72,7% набралі 300 балаў і больш (у 2017 годзе — 70%)", — паведаміў ВНУ.

Усяго на дзённую бюджэтную форму залічана 2.122 абітурыенты. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,8 чалавека на месца.

Без экзаменаў залічана 94 (у 2017 годзе — 67) пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх алімпіяд і лаўрэатаў спецыяльных фондаў прэзідэнта, па мэтавым прыёме — 52.

Сёлета вырасла доля тых, хто скончыў сярэднюю школу з медалямі або ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай — 29,6% (летась 27,6%). Удзельная вага выпускнікоў ліцэяў і гімназій склала 53,3% (52,8%).

Самыя высокія прахадныя балы сярод прыродазнаўчых спецыяльнасцяў: прыкладная інфарматыка — 371, інфарматыка — 364, камп'ютарная бяспека — 356.

Самыя высокія прахадныя балы сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных спецыяльнасцяў: сусветная эканоміка — 387, міжнародныя адносіны  — 383, міжнароднае права — 382.

Сярод спецыяльнасцяў з творчым выпрабаваннем самы высокі конкурс на дызайне (напрамак — камунікатыўны дызайн) — 32,5 чалавека на месца.

На дзённую платную форму залічана 1.870 абітурыентаў (сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,5 чалавека на месца), на завочную бюджэтную форму — 226 (2,9), на завочную платную форму — 726 (1,6).

Па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў залічана на платную форму навучання 63 абітурыенты. Таксама на платную форму прынята 127 замежных грамадзян. Прыём замежнікаў у БДУ працягваецца да 15 кастрычніка.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239