Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/09/968013_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 22:34
09.08.2018 09:40 Грамадства

Супрацоўнікі МНС выратавалі з чатырохметровага калодзежа электраманцёра і яго сына

Мінск, 9 жніўня. Супрацоўнікі МНС у Віцебску выратавалі з чатырохметровага калодзежа электраманцёра і яго сына.

Паводле інфармацыі рэгіянальнага ўпраўлення ведамства, 8 жніўня ў 19.33 паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі двум мужчынам, якія знаходзіліся ў каналізацыйным калодзежы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў па вул. Данукалава.

З калодзежа паднялі грамадзяніна 1958 года нараджэння, электраманцёра Віцебскага даччынага ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак, і яго сына 1981 г. н., стропальшчыка ААТ "Віцебсклес". Абодва шпіталізаваныя.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239