Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/09/968024_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:20
09.08.2018 11:09 Грамадства, Палітыка

Не атрымліваецца выйсці на сувязь з галоўным рэдактарам БелаПАН Ірынай Леўшынай

Мінск, 9 жніўня. Знікла сувязь з галоўным рэдактарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірынай Леўшынай.

Раніцай 9 жніўня Леўшына не з`явілася на працы, яе мабільны тэлефон адключаны.

Не выключана, што яна затрыманая супрацоўнікамі Следчага камітэта ў межах "справы БелТА". Магчыма таксама, што ў яе кватэры ідзе вобыск і ёй забаронена карыстацца тэлефонам.

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата СК Сяргей Кабаковіч пакуль недаступны для каментароў.

7 жніўня была затрыманая міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова.

(Будзе дапаўняцца.)
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239