Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/09/968027_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 16:14
09.08.2018 11:26 Грамадства

Сведкаў па справе прафсаюза РЭП, якія заяўлялі пра націск следчых, павезлі на допыт у пракуратуру

Мінск, 9 жніўня. Сведак па справе прафсаюза РЭП, якія заявілі ў судзе пра націск на іх падчас следства, каля 8 гадзін 9 жніўня забрала міліцыя на допыт у пракуратуру, паведаміў прафсаюзны сайт praca-by.info.

"Ні ў каго не было магчымасці нават выклікаць адваката або звярнуцца па іншую абарону. Яны паспелі толькі паведаміць пра візіт супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Прафсаюзу РЭП вядома прынамсі пра трох затрыманых. Паводле інфармацыі прафсаюза РЭП, адзін са сведкаў спачатку адмовіўся адчыняць дзверы, на што міліцыя заявіла, што будзе іх ламаць. Дзверы прыйшлося адкрыць. Зараз сувязі са сведкамі няма", — адзначаецца ў паведамленні.

Раней суд даручыў Генеральнай пракуратуры правесці праверку, ці адбываўся націск на сведкаў падчас следства, пра што яны заявілі падчас судовага паседжання. "Як мяркуецца, грунтуючыся на гэтым даручэнні суддзі, сведкі знаходзяцца ў Генеральнай пракуратуры", — піша сайт.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239