Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/09/968035_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:47
09.08.2018 11:53 Грамадства, Палітыка

У кватэры галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай праведзены вобшук

Мінск, 9 жніўня. У кватэры галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай межах "справы БелТА" раніцай 9 жніўня быў праведзены вобшук. Ускрыты сістэмны блок яе камп'ютара.

Самой Леўшынай дома няма. Хутчэй за ўсё, пасля вобшуку яе адвезлі на допыт у Следчы камітэт.

Сувязь з Ірынай Леўшынай знікла сёння раніцай. Яна не прыйшла ў звычайны час на працу, мабільны тэлефон адключаны.

7 жніўня была затрыманая міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239