Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/09/968039_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 15:23
09.08.2018 12:19 Грамадства

Галоўны рэдактар агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына затрыманая па "справе БелТА"

Мінск, 9 жніўня. У Мінску затрыманая галоўны рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына.
Інфармацыю пацвердзіў Следчы камітэт. У СК адзначылі, што журналістка затрыманая "па крымінальнай справе аб несанкцыянаваным доступе да камп`ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА".

"З ёй праводзяцца следчыя дзеянні", — заявіў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата СК Сяргей Кабаковіч.

Сувязь з Леўшынай знікла раніцай 9 жніўня. Яна не прыйшла на працу ў звычайны час, яе мабільны тэлефон адключаны. Дачка Ірыны, якая прыехала ў кватэру, знайшла сляды вобшуку і ўскрыты сістэмны блок камп`ютара.

Паводле інфармацыі БелаПАН, у СК будзе праведзены допыт Леўшынай, да яе едзе адвакат.

7 жніўня ў межах крымінальнай справы была затрыманая міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239