Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/09/968062_880011/
Дата раздрукоўкі: 15.06.2021 16:38
09.08.2018 14:21 Грамадства, Палітыка

Карэспандэнта БелаПАН Таццяну Каравянкову дапыталі ў СК у прысутнасці адваката

Мінск, 9 жніўня. Карэспандэнта інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Таццяну Каравянкову 9 жніўня дапыталі ў Следчым камітэце ў прысутнасці яе адваката, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі са спасылкай на яе абаронцу.

Допыт доўжыўся з 11.00 да 13.40. Заўтра ў Каравянковай ў 11.10 мінае тэрмін 72-гадзіннага затрымання, аднак на гэты дзень запланаванае наступнае следчае дзеянне.

"Таццяна адчувае сябе добра, трохі скардзіцца на павышаны ціск. Трымаецца бадзёра, настрой баявы", — сказаў Гарэцкі.

Каравянкову затрымалі 7 жніўня ў межах крымінальнай справы пра несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі — так званай справы БелТА.

9 жніўня ў яе межах таксама затрыманая галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239