Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/09/968152_123456/
Дата раздрукоўкі: 21.11.2018 18:49
09.08.2018 19:32 Палітыка, Грамадства

Пасля допыту ў СК галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыну Леўшыну павезлі ў ІЧУ

Мінск, 9 жніўня. Пасля шматгадзіннага допыту ў Следчым камітэце галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыну Леўшыну павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта паведаміў яе адвакат.
Раней Следчы камітэт пацвердзіў, што журналістка затрымана "па крымінальнай справе аб несанкцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА". "З ёй праводзяцца следчыя дзеянні", — заявіў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю цэнтральнага апарата СК Сяргей Кабаковіч.

Сувязь з Леўшынай знікла раніцай 9 жніўня. Яна не прыйшла на працу ў звычайны час, яе мабільны тэлефон адключаны. Дачка, якая прыехала ў кватэру, убачыла сляды вобыску і ўскрыты сістэмны блок камп'ютара.

7 жніўня ў рамках крымінальнай справы была затрымана міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН