09.08.2018 21:56 Грамадства
З ІЧУ адпушчаныя галоўны рэдактар партала tut.by Марына Золатава і шэраг іншых затрыманых па "справе БелТА"

Мінск, 9 жніўня. Увечары 9 жніўня на волю адпушчаныя галоўны рэдактар партала tut.by Марына Золатава і шэраг іншых затрыманых па "справе БелТА".
Як паведамляе Следчы камітэт, у час правядзення следчых дзеянняў здабытыя доказы, паказанні саміх падазраваных супрацоўнікаў выдавецкага дома "Беларуская навука", рэдакцыйна-выдавецкай установы "Кульутра і мастацтва", ТАА "РиэлтБай", ТАА "АйТиВи", ЗАТ "БелаПАН", ТАА "ТутБай Медыя", пацвярджаюць факты, якія паслужылі падставай для распачынання крымінальнай справы па арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса.
"Акрамя таго, з улікам устаноўленых у ходзе расследавання абставінаў, а таксама таго, што Марына Золатава з`яўляецца службовай асобай, яе дзеянні кваліфікаваныя па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (бяздзейнасць службовай асобы). Галоўны рэдактар ТАА "ТутБай Медыя" прызнала, што з яе ведама на працягу доўгага часу супрацоўнікі таварыства з абмежаванай адказнасцю незаконна выкарыстоўвалі рэквізіты доступу да платнай падпіскі РУП "БелТА". Дадзеныя звесткі пацвярджаюцца паказаннямі сведак, якія праходзяць па справе", — адзначылі ў СК.
Як падкрэсліваюць у ведамстве, "улічваючы актыўнае садзейнічанне расследаванню, следчым прынята рашэнне аб непрымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Марыны Золатавай". Таксама, пасля правядзення комплексу неадкладных следчых і іншых працэсуальных дзеянняў па крымінальнай справе следствам прынята рашэнне аб вызваленні Ганны Калтыгіной, Галіны Уласік, Ганны Ермачонак і іншых асоб, якія праходзяць па справе, удакладнілі ў СК. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Аднак у СК падкрэслілі, што "комплекс неадкладных следчых дзеянняў праведзены".
Таксама адпушчаны рэдактар інтэрнэт-сайта газеты "Беларусы і рынак" Аляксей Жукаў.
Пра лёс затрыманых галоўнага рэдактара БелаПАН Ірыны Леўшынай і журналісткі Таццяны Каравянковай, а таксама карэспандэнта Deutsche Welle Быкоўскага пакуль невядома. Каравянкова затрыманая 7 жніўня, Быкоўскі — 8 жніўня, Леўшына - сёння. Галоўнага рэдактара БелаПАН дапыталі ў прысутнасці адваката ў галоўным упраўленні СК па Мінску, тэрмін яе затрымання — 72 гадзіны.