Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968207_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2018 21:03
10.08.2018 09:48 Палітыка

Лукашэнка: Беларусь вельмі цэніць палітычныя кантакты з кіраўніцтвам Эквадора, якія дазваляюць абмяркоўваць любыя тэмы сусветнага парадку дня

Мінск, 10 жніўня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Эквадора Леніна Вальтэра Марэну Гарсеса з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння незалежнасці.

"Беларусь вельмі шануе ўстаноўленыя паміж кіраўніцтвам нашых краін палітычныя кантакты, якія дазваляюць абмяркоўваць любыя тэмы сусветнага парадку дня і паспяхова ўзаемадзейнічаць у рамках міжнародных арганізацый", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Беларускі афіцыйны лідар упэўнены, што "далейшаму развіццю беларуска-эквадорскіх адносін будзе спрыяць больш поўнае выкарыстанне значнага патэнцыялу супрацоўніцтва ў сферах знешняй гандлю, прамысловай кааперацыі, інфармацыйных тэхналогій, адукацыі і культуры".
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН