Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968221_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2018 21:04
10.08.2018 12:05 Эканоміка, Грамадства

Мінпрацы: За год колькасць афіцыйных беспрацоўных скарацілася амаль удвая

Мінск, 10 жніўня. На ўліку ў якасці беспрацоўных на 1 жніўня 2018 года было 16,6 тыс. чалавек, на 46,9% (амаль удвая) менш, чым на 1 жніўня 2017 года (31,2 тыс. чалавек), паведаміла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 жніўня бягучага года склаў 0,4% і ў параўнанні з 1 жніўня 2017 года знізіўся на 0,3 працэнтнага пункта.

Нагадаем, паводле даных Белстата, фактычнае беспрацоўе ў Беларусі на канец сакавіка склала 5,1% (260,6 тысячы). Гэта людзі, якія не мелі працы, але актыўна яе шукалі. У адпаведнасці з міжнароднай метадалогіяй яны класіфікуюцца як беспрацоўныя. Пры гэтым абследаванне аб фактычным беспрацоўі па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы Белстат праводзіць раз на квартал.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Брэсцкай і Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях склаў 0,5%; у Гродзенскай і Мінскай абласцях — 0,4; Мінску — 0,1%.

Наймальнікамі на 1 жніўня заяўленыя звесткі аб наяўнасці 77 тыс. свабодных працоўных месцаў, што на 40,7% больш, чым на 1 жніўня 2017 года. Попыт на работнікаў па рабочых прафесіях склаў 64,4% ад агульнай колькасці вакансій супраць 57,5% на 1 жніўня 2017 года.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі на 1 жніўня 2018 года склаў 0,2 беспрацоўнага на адну вакансію (на 1 жніўня 2017 года — 0,6). Пры гэтым у Брэсцкай і Віцебскай абласцях гэты паказчык склаў 0,4 беспрацоўнага на вакансію; Гомельскай вобласці — 0,3; Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях — 0,2; у Мінску — 0,1 беспрацоўнага на вакансію.

У студзені—ліпені 2018 года па садзеянне ў працаўладкаванні звярнулася 126,7 тыс. чалавек, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 71,4 тыс. чалавек.

На створаныя працоўныя месцы і вакансіі, якія былі, пры спрыянні службы занятасці на пастаянную працу ўладкавана 95,2 тыс. чалавек, або 75,2% ад тых, хто звярнуўся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх 52,9 тыс. — беспрацоўныя. На навучанне па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы, накіравана 4,1 тыс. чалавек, у аплатных грамадскіх работах пры спрыянні службы занятасці ўзялі ўдзел 23,2 тыс. чалавек, на новае месца жыхарства і работы пераселена 94 сям'і беспрацоўных.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН