Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968227_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.08.2018 21:05
10.08.2018 11:49 Грамадства, Спорт

Падчас футбольнага матча "Дынама" — "Зеніт" у Мінску за хуліганства і распіванне алкаголю затрыманыя 16 чалавек

Мінск, 10 жніўня. Падчас футбольнага матча "Дынама" — "Зеніт" у Мінску ўвечары 9 жніўня на стадыёне "Дынама" і прылеглай тэрыторыі затрымана 16 грамадзян, у тым ліку два грамадзяніны Беларусі і 14 грамадзян Расіі.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у дачыненні да ўсіх было складзена 16 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях (11 пратаколаў — па арт. 17.1 КоАП "Дробнае хуліганства", 5 — па арт. 17.3 КоАП "Распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у грамадскім месцы або з'яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап'янення").

Паведамляецца, што ў 18 гадзін 700 балельшчыкаў ФК "Зеніт" "сабраліся ў раёне дома 50 па вуліцы Леніна, пасля чаго цэнтралізавана прайшлі па вуліцы Кастрычніцкай да стадыёна "Дынама". "Гэтае шэсце было дазволенае Мінгарвыканкамам. На матчы прысутнічала каля 21 тысячы гледачоў, у тым ліку 2.300 фанатаў ФК "Зеніт", — падкрэслілі ў ГУУС.

Мінскае "Дынама" з буйным лікам 4:0 выйграла ў расійскага "Зеніта" ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы УЕФА.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН