Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/08/10/968240_123456/
Дата раздрукоўкі: 16.10.2018 16:10
10.08.2018 12:58 Спорт

Лукашэнка павіншаваў лёгкаатлетку Эльвіру Герман з заваяваннем залатога медаля на чэмпіянаце Еўропы

Мінск, 10 жніўня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Эльвіру Герман з заваяваннем залатога медаля на чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Берліне, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Герман прынесла Беларусі 9 жніўня першае золата на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Берліне. У фінале бегу на 100 м з бар'ерамі 21-гадовая спартсменка паказала час 12,67 секунды і на 0,5 секунды апярэдзіла знакамітую саперніцу Памэлу Дуткевіч з Германіі (12,72), якая стала срэбранай медалісткай. Бронза ў іншай тытулаванай апаненткі немкі Сіндзі Роледэр (12,77).

"Гэтая выдатная перамога ў суперніцтве з атлетамі сусветнага ўзроўню прынесла шмат станоўчых эмоцый беларускім балельшчыкам", — гаворыцца ў віншаванні.

Афіцыйны беларускі лідар перакананы, што "дзякуючы працавітасці, мэтанакіраванасці, цудоўнай тэхнічнай падрыхтоўцы Герман працягне паспяховае станаўленне ў дарослым спорце, пакараючы вышэйшыя прыступкі пастаментаў найбуйнейшых спаборніцтваў".

Лукашэнка пажадаў усёй беларускай камандзе "моцнага здароўя і новых перамог".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН